:

Аб рабочай паездцы Часовага паверанага ў Люксембург

02.09.2022 г.

1–2 верасня 2022 г. адбылася рабочая паездка Часовага паверанага ў справах Рэспублікі Беларусь Кацярыны Шатохінай у Вялікае Герцагства Люксембург. У рамках візіту Часовы павераны наведала адкрыццё выставы Terre d’Origine – La Collection («Зямля паходжання – Калекцыя»), падрыхтаванай люксембургскім арт-дуэтам Sandy Flinto & Pierrick Grobéty.

У гэтым праекце выкарыстаны і ўзор зямлі з Беларусі, раней дастаўлены з Мінска і перададзены Пасольствам мастакам.

У анатацыі да ўзору беларускай зямлі аўтары згадалі легенду аб утварэнні Мінска, звязаную з асілкам Менескам, а таксама адзначылі гераічнае мінулае беларускай сталіцы і подзвіг яе жыхароў падчас Вялікай Айчыннай вайны.

Да даведкі: аўтары праекту Terre d’Origine сабралі ўзоры зямлі з краін, грамадзяне якіх пражываюць у Люксембургу. Праект быў прадстаўлены ў рамках праграмы «Ночы культуры» ў люксембургскім горадзе Эш-сюр-Альзэт. Выстаўка адкрыта для наведвання з 2 па 16 верасня 2022 г. у галерэі тэатра Escher Theater.

У ходзе паездкі адбыліся таксама сустрэчы Часовай паверанай з прадстаўнікамі люксембургскіх улад, беларускай дыяспары і дыпламатычнага корпуса ў Люксембургу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці