Пасол
Аляксандр Юр'евіч МІХНЕВІЧ
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь
у Каралеўстве Бельгія і Вялікім Герцагстве Люксембург,
Пастаянны прадстаўнік пры EC і НАТА
Нарадзіўся 24 снежня 1953 г. у г.Мінску.
У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут па спецыяльнасці «аўтаматыка і электроніка», у 1986 годзе — Усесаюзную акадэмію знешняга гандлю.
| 1977-1979 гг. | інжынер-тэхнолаг вытворча-тэхнічнага аб'яднання «Інтэграл», г.Мінск |
| 1979-1983 гг. | на выбарных пасадах у кіраўніцтве моладзевых арганізацый г.Мінска |
| 1983-1986 гг. | слухач акадэміі знешняга гандлю, г.Масква |
| 1986-1988 гг. | загадчык аддзела Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР, г. Мінск |
| 1988-1995 гг. | начальнік аддзела, начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР, рэарганізаванай у Беларускі дзяржаўны канцэрн «Беллегпрам» |
| 1995-2000 гг. | Першы намеснік старшыні канцэрна «Беллегпрам» |
| 2000-2006 гг. | намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
| 2006-2012 гг. | Пасол у Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, у Ірландыі па сумяшчальніцтве |
| 2012-2016 гг. | Першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь |
| 13 чэрвеня 2016 г. | прызначаны Паслом у Бельгіі і Люксембургу па сумяшчальніцтве, Пастаянным прадстаўніком пры ЕС і НАТА |
| 14 верасня 2016 г. | уручыў даверчыя граматы Каралю бельгійцаў Філіпу |
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём «За працоўныя заслугі», іншымі дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь.
Валодае рускай, беларускай, англійскай і польскай мовамі.
Жанаты. Мае аднаго сына і двух унукаў.