:

Аб сустрэчы прадстаўнікоў Групы сяброў у абарону Статута ААН у Бруселі

08.09.2023 г.

7 верасня 2023 г. у Бруселі адбылася сустрэча прадстаўнікоў Групы сяброў у абарону Статута ААН. У мерапрыемстве прыняла ўдзел Часовы павераны ў справах Беларусі ў Бельгіі Кацярына Шатохіна.

Сустрэча чальцоў Групы сяброў у абарону Статута ААН у Бруселі

Сумесны прэс-рэліз (неафіцыйны пераклад)

7 верасня з нагоды адкрыцця 78-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН кіраўнікі місій дзяржаў-членаў Групы сяброў у абарону Статута ААН правялі сустрэчу ў Пастаянным прадстаўніцтве Расіі пры ЕС.

Адбыўся нефармальны абмен думкамі паміж удзельнікамі аб бягучай міжнароднай сітуацыі, якая характарызуецца шматлікімі пагрозамі для шматбаковасці, у тым ліку па ўвядзенню аднабаковых прымусовых мер і спробам падарваць намаганні па вырашэнні глабальных праблем.

Яны пагадзіліся з важнасцю далейшага прасоўвання мэт Групы на тых пляцоўках, на якіх было дамоўлена супрацоўнічаць у рамках агульных намаганняў па забеспячэнні павагі, прасоўвання і абароны Статута ААН, яго літары і духу.

Версія для друку

Дыпмісіі Беларусі за мяжой

Усе дыпмісіі Сайт МЗС
Перайсці